Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы .
У нашым дзіцячым садку прайшоу тэматычны дзень
“ Каб мова родная гучала”
Праца педагагічнага калектыву установы накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.
Ранішняя сустрэча стала магчымасцю для бацькоў і выхаванцау успомніць родныя беларускія словы і перакласці іх з рускай мовы. Дадзеная форма ўзаемадзеяння дае магчымасць усталяваць цесную сувязь установы дашкольнай адукацыі і сям'і.
А ў вольны час дзеці з вялікай цікавасцю працягвалі знаёмства з роднай мовай праз розныя віды дзейнасці.
Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў групах на працягу дня.
У групе ранняга узросту была арганізавана выстава дзіцячых кніг з беларускімі творамі , якую бацькі могуць выкарыстоўваць каб пазнаёміць своіх дзяцей с цудоунай белаорускай мовай
Чарговы дзень роднай мовы прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным, а галоўнае пазнавальным і пленнным
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Год качества